Вортыгерн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́ртыгерн (ˈvɔrtɨdʒɜrn; стар.-англ.: Vortigern, вал.: Gwrtheyrn, часам таксама Gwrtheyrn Gwrthneu, «Вортыгерн Худы») — кельцкі кароль Брытаніі першай паловы V стагоддзя, які запрасіў англа-саксаў для барацьбы з піктамі.
Remove ads
Біяграфія
Магчыма, Вортыгерн першапачаткова валодаў землямі на Корнуале і ў Дэваншыры, але пасля таго, як рымскіх легіёнаў пакінулі Брытанію, стаў кіраўніком тэрыторыі большай часткі сучаснай Англіі. Літаральна імя «Вортыгерн» азначае «вярхоўны кіраўнік». Сутыкнуўшыся з уварваннямі піктаў і скотаў, Вортыгерн заклікаў германцаў (саксаў) з кантынента і пасяліў іх на тэрыторыі графства Кент.
У пачатку 440-х гг. саксы паўсталі, верагодна з-за неатрымання належнай аплаты за дапамогу ў барацьбе з піктамі. Па легендзе, бачачы сваю слабасць, германцы пайшлі на хітрасць. Іх правадыр Хенгест запрасіў дружыну Вортыгерна на банкет і загадаў пераразаць усіх, акрамя самога Вортыгерна. Гэта падзея замацавалася ў народнай памяці як «Ноч доўгіх нажоў». Затым паўстанцы захапілі Кент, частку Усходняй Англіі, узбярэжжа Ёркшыра і разарылі цэнтральныя вобласці Брытаніі. Вортыгерну ўдалося адбіць напады саксаў, аднак цалкам выгнаць іх з Англіі яму не ўдалося. Больш таго, у 450-х гг. пачалася масавая міграцыя англаў, саксаў і ютаў на паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа Брытаніі. Да гэтага часу Вортыгерн ужо сканаў. Яго пераемнікам, відавочна, стаў Аўрэліян Амвросій, — паводле легенды, дзядзька будучага караля Артура.
Неній у сваёй «Гісторыі брытаў»[2], называючы Вортыгерна сынам Гвітаўла і ўнукам Гвіталіна, узводзіў яго род да Глова, легендарнага заснавальніка Глостэра[3]. У валійскіх генеалогіях Вортыгерн згадваецца як адзін з каралёў Повіса[4].
Remove ads
Сям’я
- 1-я жонка Севера (нар. каля380), дачка Максена Вледыга.
- Рыбаўст (нар. каля400), жонка Брыхана Брыхейніягскага.
- Вортымер (каля402 — каля453), кіраўнік Гвертрыніяна.
- Кадэірн (каля404 — каля447), кіраўнік Повіса.
- Паскен (каля406 — каля465), кіраўнік Біэлта і Гвертрыніяна, з 453 года.
- Брыду (нар. каля408), кіраўнік Майліэніда.
- Эдэрн (нар. каля410).
- 2-я жонка Марцыя, дачка Юліяна, сына Канстанціна.
- Фаўст (каля416 — каля490), епіскап Рыцза, магчыма ён быў сынам ад Севера
- Скотнэ (пам. каля462)
- 3-я жонка Ровена, дачка Хенгіста
- Гота (нар. каля450)
- Аліса (нар. каля450), замужам за Элам.
Remove ads
Зноскі
- Неній. Гісторыя брытаў, гл. 49.
- Ненний. История бриттов. — Гальфрид Монмутский. История бриттов. Жизнь Мерлина. — М.: Наука, 1984. — 288 с.
- Powys (англ.). The History Files. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012. Праверана 1.2.2011.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads