Армуз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Армузmap
Remove ads

Арму́з (перс. جزیره هرمز Хармо́з) — востраў у Армузскім праліве. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад іранскай правінцыі Хармазган. Плошча — 41,9 км²[1].

Хуткія факты Армуз, Характарыстыкі ...
Remove ads

Гісторыя

Востраў вядомы з антычных часоў пад назвамі Аргана. У XIII ст. населены выхадцамі з узбярэжнага горада Армуза, разбуранага манголамі. Іх паселішча, а потым увесь востраў атрымалі назву Новы Армуз або проста Армуз. Тут усталявалася мясцовая правячая дынастыя, якая спрыяла развіццю гандлю паміж краінамі Персідскага заліву, з Індыяй, Зондскім архіпелагам і Кітаем.

У перыяд росквіту насельніцтва вострава дасягала 50 тыс. чалавек. Сюды наведваліся Марка Пола, Афанасій Нікіцін, Ібн Батута і іншыя вядомыя вандроўнікі.

У 1507 г. захоплены партугальцамі, якія пабудавалі буйное ўмацаванне Маці Божай Кансепсьёнскай і кантралявалі з яго дапамогай гандлёвыя сувязі з Персідскім залівам.

У 1622 г. быў захоплены іранскім шахам Абасам I з дапамогай англічан і значна разбураны.

У XVIII—XIX стст. уваходзіў у склад Амана. У 1868 г. зноў далучаны да Ірана.

Remove ads

Прырода

Востраў знаходзіцца ў Армузскім праліве на паўночны ўсход ад буйнога вострава Кешм. Складзены пераважна з асадкавых і старажытных вулканічных парод. Берагі пясчаныя, часткова занятыя скальнымі масівамі. Найвышэйшы пункт — 186 м. Са старажытных часоў на востраве здабываецца охра.

Флора і фаўна бедныя, прадстаўленыя паўпустыннай расліннасцю, змеямі, яшчаркамі, марскімі птушкамі. Глебы месцамі засоленыя. На востраве маецца недахоп пітной вады.

Remove ads

Насельніцтва

На востраве стала жыве каля 2,5 тыс. чал. (2007 г.), у асноўным арабы-бандары́ і персы.

Эканоміка

Асноўныя заняткі — лоў рыбы і рамесная вытворчасць, у тым ліку будаўніцтва традыцыйных суднаў. Значная частка астравіцян сезонна працуе ў іншых раёнах Ірана і ААЭ. Іншаземны турызм не развіты з-за адсутнасці гасцініц і іншай інфраструктуры.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads