Абас I Вялікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абас I Вялікі
Remove ads

Абас I Вялікі (27.1.1571, Герат, Іран — 19.1.1629) — шах іранскі1587) з дынастыі Сефевідаў. Рэфармаваў войска, фінансавую сістэму, адміністрацыйнае кіраванне і інш.

Remove ads

На чале дзяржавы

Умацаваў цэнтральную ўладу, ролю грамадзянскай бюракратыі, якую набіраў не з цюркаў, а з аселых іранцаў. Абас I развіваў цэнтральныя раёны Ірана за кошт эксплуатацыі ўскраінных абласцей і скораных краін. Перанёс сталіцу ў Ісфахан (1598).

Гвалтоўна перасяляў ва ўнутраныя правінцыі Ірана рамеснікаў і земляробаў — армян, грузінаў, азербайджанцаў, курдаў. Пры ім пракладваліся дарогі і каналы, узводзіліся караван-сараі, палацы.

Імкнучыся аслабіць ролю цюркскага апалчэння, Абас I стварыў рэгулярнае войска. Вёў шматлікія войны, вярнуў страчаныя раней і заваяваў новыя тэрыторыі, спыніў набегі узбекаў. Перамог у войнах з Бухарой і Турцыяй, аднавіў панаванне Ірана ў Закаўказзі і Харасане, далучыў да Ірана Бахрэйнскія астравы (1601—1602), Кандагар (1621) і в. Армуз (1622).

Thumb
Прысвячэнне кажа: «Хай жыццё дасць табе ўсё жаданае ад трох сасудаў: рота каханага, ложа ракі і чары».

Адрозніваўся смеласцю і энергіяй, праяўляў інтарэс да культуры еўрапейскіх краін, з шэрагам якіх усталяваў гандлёвыя і палітычныя адносіны. Пры Абасе I Іран дасягнуў незалежнасці і найбольшай моцы.

Лічыцца пахаваным у горадзе Кашане.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads