Ванкувер (востраў)

востраў From Wikipedia, the free encyclopedia

Ванкувер (востраў)map
Remove ads

Ванкувер (англ.: Vancouver Island) — востраў, размешчаны на заходнім узбярэжжы Канады ў правінцыі Брытанская Калумбія. Амываецца Ціхім акіянам на захадзе, пралівам Хуан-дэ-Фука (па-англійску: Strait of Juan de Fuca) на поўдні і пралівам Джорджыя (па-англійску: Strait of Georgia) на ўсходзе.

Хуткія факты Ванкувер, Характарыстыкі ...
Thumb
Востраў Ванкувер

Горы Ванкувера (да 2200 м) складзены пераважна палеазойскімі метамарфізаванымі пародамі, моцна расчленены. Заходні бераг вострава зрэзаны фіёрдамі.

Прыгажосць і веліч рознабаковай прыроды вострава дзівіла ўсіх падарожнікаў, пачынаючы з капітана Кука, які першы высадзіўся на тутэйшых берагах у 1778 годзе.

У 2005 годзе насельніцтва вострава складала прыблізна 723 000 чалавек. Найбуйнейшым горадам з'яўляецца Вікторыя, сталіца Брытанскай Калумбіі, размешчаная на паўднёва-ўсходнім канцы вострава. Акрамя Вікторыі, да ліку асноўных па насельніцтву гарадоў адносяцца Нанайма (па-англійску: Nanaimo), Данкан (па-англійску: Duncan), Порт-Альберні (па-англійску: Port Alberni), Кортні (па-англійску: Courtenay), Кэмпбэл-Рывер (па-англійску: Campbell River), а ў паўночнай частцы вострава — Порт-Гардзі (па-англійску: Port Hardy) і Порт МакНіл (па-англійску: Port McNeill)

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads