Васіні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васініmap
Remove ads

Васіні (суахілі: Wasini) — востраў у Індыйскім акіяне каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Кеніі. Плошча — 7,1 км². Насельніцтва (2009 г.) — 1500 чал.

Хуткія факты Васіні, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў Васіні месціцца за 71 на паўднёвы захад ад Мамбасы. Выцягнуты ўздоўж узбярэжжа на 5,9 км. Найбольшая шырыня — 1,98 км. Аддзелены ад кантынентальнай часткі Кеніі вузкім пралівам (1,18 км).

Некалькі дзесяткаў тысячагоддзяў таму Васіні быў часткай акіянічнага плыткаводдзя, на якім назапашваліся арганічныя асадкі і раслі каралавыя паліпы. Каля 7 — 9 тысяч гадоў таму акіян адступіў, і на месцы каралавага рыфа сфарміраваўся востраў. Ён уяўляе сабою вапняковае плато з плоскай паверхняй. На паўднёвым беразе маюцца пясчаныя пляжы. У некаторых месцах захаваліся «каралавыя сады» — пакінутыя на паверхні старажытныя каралы. Пласт глебы тонкі. Кіпры грунт выдатна ўсмоктвае ваду. Таму, нягледзячы на вільготны клімат (больш за 1000 мм ападкаў у год), на Васіні няма сталых вадацёкаў. Прэсная вада назапашваецца ў падземных карставых пустэчах.

Пераважаюць зараснікі ксерафітаў, на заходнім і паўднёвым берагах ёсць мангры. На востраве гняздуюцца птушкі. Паўднёвы бераг сезонна наведваюць марскія чарапахі.

Remove ads

Культура

Карэннае насельніцтва Васіні — племя вумба, блізкае па мове і культуры да суахілі. Высакародныя вумба лічаць сябе нашчадкамі выхадцаў з Ірана. У сярэднявеччы яны падтрымлівалі шчыльныя стасункі з арабскімі гандлярамі, ад якіх перанялі іслам. Асноўныя заняткі вумба — суднабудаванне і рыбалоўства. Пра іх кажуць, што яны нараджаюцца з пахам рыбы. Вумба знакаміты сваім арыгінальным фальклорам, асабліва вуснымі гістарычнымі паданнямі.

Remove ads

Інфраструктура

На востраве Васіні маюцца 2 вёскі — Мквіра і Васіні. Іх насельніцтва займаецца пераважна рыбалоўствам і гандлем з востравам Пемба (Танзанія). Паступова развіваецца турызм. На востраве няма дарог з пакрыццём. На паўночным беразе існуе прычал, які злучае Васіні з бліжэйшым кантынентальным паселішчам Шымоні. Узровень жыцця на Васіні адзін з самых нізкіх у Кеніі.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads