Кенія
краіна ва Усходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кенія, Рэспубліка Кенія (англ.: Republic of Kenya) — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Мяжуе з Эфіопіяй на поўначы, Танзаніяй на поўдні, Самалі на паўночным усходзе, Угандай на захадзе (мяжа часткова ідзе па возеры Вікторыі) і Паўднёвым Суданам на паўночным захадзе. На паўднёвым ўсходзе абмываецца Індыйскім акіянам. Дзяржаўныя мовы — суахілі і англійская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (12 снежня). Сталіца — Найробі.
Remove ads
Remove ads
Дзяржаўны лад
Кенія — рэспубліка. Член Садружнасці. Дзейнічае канстытуцыя 1963 года з пазнейшымі папраўкамі і дадаткамі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Прэзідэнт назначае віцэ-прэзідэнта, які ўзначальвае ўрад, і міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Народнаму сходу з 5-гадовым тэрмінам паўнамоцтваў (большасць членаў парламента выбірае насельніцтва, астатніх назначае прэзідэнт).
Remove ads
Геаграфія Кеніі
Большую частку краіны займае пласкагор'е вышынёй ад 500 м на ўсходзе жа 2000-3000 м на захадзе. Пласкагор'е перасякаецца глыбокай скідавай упадзінай - Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмай, па краях якой патухлыя вулканы Кенія (5199 м), Элган (4322 м, на мяжы з Угандай) і інш. Карысныя выкапні: золата, каменная і вуглянатрыевыя солі, азбест, графіт і інш. Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (сакавіка) 18-28°С, самага халоднага (ліпеня) 14-24°С. Колькасць ападкаў (250-1500 мм) павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад; 2 сезоны дажджоў (сакавік-май, кастрычнік-снежань). Рэкі басейна Індыйскага акіяна (60% тэрыторыі), р.Ніл (10%), басейнаў унутраных сцёкаў. Найбуйнейшыя рэкі Тана і Галана. Возера Туркана.
Remove ads
Насельніцтва
Сярод вернікаў пратэстанты 45%, католікі 33%, мусульмане 10%, абарыгенныя культы 10%, іншыя 2%.
Большасць кенійцаў хрысціяне (83%), 47,7% лічаць сябе пратэстантамі і 23,5% католікамі[3]. Прыкметна, што ў Кеніі найбольшая колькасць квакераў у свеце – каля 133.000 чалавек[4].
Сусветная спадчына
Зноскі
- 7 // Constitution of Kenya
- 7.2 // Constitution of Kenya
- 2009 POPULATION & HOUSING CENSUS RESULTS Архівавана 13 лістапада 2011.. Wycliffe Ambetsa Oparanya, Minister of State for Planning, National Development and Vision 2030. knbs.or.ke 31 August 2010
- Finding Quakers Around the World Архівавана 15 снежня 2010. (англ.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads