Готланд (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Готланд (шведск.: ⓘ) — востраў у Балтыйскім моры, а таксама адміністрацыйная адзінка (Gotlands kommun) і асобная этнаграфічная вобласць у сучаснай Швецыі.
Remove ads
Геаграфія

Размешчаны прыкладна за 100 км ад мацерыковай Швецыі. Готланд, плошча якога складае 2994 км², з’яўляецца самым буйным з астравоў Швецыі. Каля Готланда ляжаць астравы Форэ (113,3 км²), Гоцка-Сандзён (36,54 км²), Ліль-Карлсё (1,39 км²), Стура-Карлсё (2,35 км²) і інш., якія ўваходзяць у Готландскі лен.
Востраў уяўляе сабой плато, складзенае сілурыйскімі вапнякамі і пясчанікамі; пераважныя вышыні — 30-50 м, найбольш высокі пункт — Лойста-хед (83 м). Пашыраны карставыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Хвойныя і шыракалістыя лясы. Тарфянікі. Рэзерват Хал-Хангвар.
Пасевы збожжавых, бульбы; жывёлагадоўля. Распрацоўкі вапняку.
Галоўным горадам і портам з’яўляецца Вісбю.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Готланд (востраў)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads