Каракелонг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каракелонг
Remove ads

Каракелонг (індан.: Karakelong, Kurakelong) — найбуйнейшы востраў архіпелага Талаўд. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча — 846 км².

Хуткія факты Каракелонг, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў Каракелонг знаходзіцца на ўсходзе мора Сулавесі ў 344 км на паўночны ўсход ад Манада, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Паўночны Сулавесі. Месціцца на лініі субдукцыі (падняцця) тэктанічных пліт. Уяўляе сабою S-падобны ланцуг з некалькіх вулканаў. Даўжыня — амаль 70 км. Найбольшая шырыня — 22,11 км. Умоўна падзяляецца на паўночную і паўднёвую часткі. Ландшафт гарысты. Найвышэйшы пункт — 680 м.

Клімат трапічны пасатны. З канца кастрычніка да пачатку красавіка працягваецца сезон мусонаў, які можа суправаджацца разбуральнымі цыклонамі.

У лясах на востраве захаваліся рэдкія віды птушак, у тым ліку эндэмічныя папугаі.

Remove ads

Гісторыя

Некаторыя даследчыкі лічаць Каракелонг адным з галоўных цэнтраў перасялення старажытных аўстранезійцаў на Сулавесі, Філіпіны і Мікранезію. Мясцовае насельніцтва размаўляе на мове аўстранезійскага паходжання, якая ў сваю чаргу падзяляецца на паўднёвы і паўночны дыялекты.

З другой паловы XVII ст. Каракелонг уваходзіў у склад галандскіх каланіяльных валоданняў. Ля вёскі Тараган захаваліся рэшткі ўмацаванняў і магільняў, якія, згодна паданням астравіцян, належалі вярхоўным правадырам архіпелага Талаўд. Яны працягвалі кіраваць нават пасля ўсталявання галандскай улады, пакуль у XIX ст. апошні вярхоўны правадыр не паўстаў супраць каланіяльнай адміністрацыі і не пацярпеў паражэнне.

У 1950 г. востраў далучаны да Інданезіі.

Remove ads

Каракелонг у сусветнай культуры

  • Востраў Каракелонг узгаданы ў рамане К. Чапека «Вайна з саламандрамі» (Válka s mloky, 1936).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads