Мікранезія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікранезія
Remove ads

Мікранезія — частка Акіяніі. У асноўным уключае каралавыя астравы Акіяніі, у заходняй частцы Ціхага акіяна пераважна на поўнач ад экватара.

Thumb
Карта Мікранезіі

Уключае астравы: Марыянскія, Каралінскія, Маршалавы, Гілберта і Науру. Сюды таксама можа быць аднесены атол Уэйк. Усяго каля 1500 астравоў.

Назва азначае "мелкаастроўе". Яна выкарыстоўваецца з першай паловы 19 ст. Агульная плошча Мікранезіі каля 2,6 тыс. км. кв. Насельніцтва - каля 450 тыс. чал., у асноўным мікранезійцы.

Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны. Сярэднегадавыя тэмпературы 26-28 градусаў, ападкаў 2000-5000 мм у год. У раёне Каралінскіх астравоў часта ўзнікаюць трапічныя цыклоны. Расліннасць астравоў вечназялёныя лясы, кустарнікі. Высаджваюць какосавую пальму, займаюцца рыбалоўствам.

Дзяржавы на тэрыторыі Мікранезіі:

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads