Востраў Кахання
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Кахання — востраў у заходняй частцы Заслаўскага вадасховішча. Прыкладная плошча — 8,8 га.
Даўжыня — 542,67 м. Найбольшая шырыня — 281 м. Абрысы вострава могуць змяняцца пад уздзеяннем вагання ўзроўню вады ў вадасховішчы. Месціцца за 138 м ад берага, з якім злучаны пантонным пешаходным мостам, насупраць санаторыя «Юнацтва». Большая частка пакрыта лесам.
Утвораны штучна падчас будаўніцтва Заслаўскага вадасховішча ў 1956 годзе. Атрымаў назву дзякуючы абрысам, якімі нагадвае сэрца.
У нашы дні знаходзіцца ў падпарадкаванні санаторыя «Юнацтва». Уздоўж берага пракладзена сцяжына, усталяваны электрыфікаваная альтанкі і мангалы. Маецца танцавальная пляцоўка. Выкарыстоўваецца для забаў і адпачынку.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads