Кацельны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацельны (рус. Котельный, якуцк. Олгуйдаах арыы) — самы вялікі востраў у архіпелагу Новасібірскіх астравоў, у групе астравоў Анжу. Плошча — 23200 км².
Remove ads
Гісторыя
Адкрыты ў 1773 г. рускім здабытчыкам Іванам Ляхавым. Даследаванні вяліся з 1805 г. На востраве знаходзіцца пахаванне ўдзельніка першай рускай палярнай экспедыцыі (1900—1902 гг.) Г. Э. Вальтэра.
Прырода
Востраў складаецца пераважна з вапнякоў і сланцаў. Рэльеф пагорысты. Найвышэйшы пункт — г. Малакатын-Тас (361 м). Ёсць рэкі і азёры.
Сярэдняя тэмпература ў лютым — −29,7 °C. Сярэдняя тэмпература ў ліпені — 2,9 °C. Гадавая норма ападкаў — 150 мм.
Кацельны знаходзіцца ў зоне арктычных пустынь з рэдкай травяніста-хмызняковай расліннасцю сярод каменных россыпаў і паліганальных глеб. Распаўсюджаныя жывёлы: пясец, мядзведзь белы, шмат птушак. Уваходзіць у запаведную зону. Знаходкі вымерлых звяроў, у тым ліку мамантаў.
Remove ads
Насельніцтва
Зараз сталага насельніцтва няма, аднак улетку востраў наведваюць даследчыкі і здабытчыкі.
Гл. таксама
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 229. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads