Кумедзіма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кумедзіма (яп.: 久米島) — востраў у групе астравоў Рукю на поўдні Японіі. Плошча — 59,53 км². Насельніцтва (2011 г.) — 8 509 чал.
Remove ads
Геаграфія
Кумедзіма — адносна невялікі востраў вулканічнага паходжання, які месціцца на поўдні Усходне-Кітайскага мора ў 86,65 км на паўночны захад ад горада Наха, адміністрацыйнага цэнтра прэфектуры Акінава, у 1608 км на паўднёвы захад ад Токіа, сталіцы Японіі. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 13,31 км. Найбольшая шырыня — 7,65 км.
Паверхня складаецца з вулканічных парод. Найбольшая вышыня — 310,4 м. Частка ўзбярэжжа пакрыта пясчанымі пляжамі. Каля вострава знаходзяцца каралавыя рыфы.
Клімат трапічны вільготны. Улетку сярэдняя тэмпература трымаецца каля +26°C—31°C. Востраў Кумедзіма знаходзіцца ў зоне частых тайфунаў і землятрусаў.
Remove ads
Прырода
Прырода вострава Кумедзіма значна зменена чалавекам. Тут шмат птушак, казурак, крабаў, 1 від змей. Значна большае багацце фаўны ў навакольных водах, у тым ліку рэдкія віды каралаў і рыб. З 2008 г. 255 га паверхні вострава знаходзяцца пад сталай аховай.
Гісторыя
Востраў Кумедзіма быў населены ў неаліце. У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца пад 714 г. Паміж 1470 г. і 1476 г. увайшоў у склад дзяржавы Рукю. Быў падзелены паміж двума феадальнымі родамі, якія знаходзіліся ў сваяцкіх адносінах. З 1879 г. у складзе Японіі.
Эканоміка
Асноўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка і абслугоўванне турыстаў.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads