Мурана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мурана (італ.: Murano) — адзін з буйных астравоў Венецыянскай лагуны. Знаходзіцца ў 2-х кіламетрах на поўнач ад вострава Рыяльта.

Часцяком востраў называюць «малой Венецыяй». Востраў злучаны з цэнтральнай часткай Венецыі з дапамогай ліній ваппрэта.
Пачынаючы з XVI стагоддзя востраў быў месцам забавы венецыянцаў. На востраве размяшчаліся вілы, сады, фантаны.
Remove ads
Муранскае шкло

Востраў сусветна вядомы сваёй шкляной вытворчасцю. У 1291 г. гарадскі савет вырашыў вынесці майстэрні па вытворчасці ўпрыгожванняў на востраў Мурана, каб зберагчы сакрэты майстроў ад канкурэнтаў і пазбавіцца ад пажараў, якія маглі быць выкліканыя распаленымі горнымі майстроў. Шкловыдзімальнікі атрымалі шырокія прывілеі, але былі пазбаўлены права выезду. Дачкам шкловыдзімальшчыкаў не забаранялася брацца шлюбам з венецыянцамі блакітнай крыві.
Муранскае шкло прываблівае турыстаў, якія наведваюць Венецыю. У цяперашні час шкляной вытворчасцю займаюцца некалькі фабрык, самая буйная сярод якіх — Formia (з 1959, уладальнікі — сям’я Міян). Самым вядомым майстрам лічыцца Сільвана Сіньёнрэта.
Remove ads
Славутасці
Славутасцямі вострава з’яўляюцца Музей шкла, Сабор Санці-Марыя э Даната, царква Сан-П’етра Марцірэ.
- На востраве
- Шкляныя вырабы фабрыкі на Мурана
- Сабор Санці-Марыя э Даната
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Востраў}}. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads