Наварына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наварынаmap
Remove ads

Навары́на (ісп.: Navarino) — востраў у паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча - 2473 км². Насельніцтва (2012 г.) - 1677 чал. На востраве Наварына знаходзіцца горад Пуэрта-Уільямс, адміністрацыйны цэнтр Чылійскай Антарктыкі.

Хуткія факты Наварына, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў Наварына месціцца ў 2394 км на поўдзень ад Сант'яга, сталіцы Чылі. Даўжыня - 88,4 км. Найбольшая шырыня - 46 км. Ад вострава Вогненная Зямля аддзелены пралівам Бігль, ад вострава Остэ на захадзе — аднайменным пралівам, які ў самым вузкім месцы дасягае толькі 533 м. Паверхня вострава ўзгорыстая, пакрыта пакатымі ўзвышшамі і гарамі. Найвышэйшая гара хрыбта Дыентэс-дэ-Наварын дасягае 1180 м. На Наварыне некалькі буйных азёр, шмат кароткіх рэк.

Клімат марскі прахалодны. На поўдні сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае 800 мм. У зімовыя месяцы выпадае снег. Сярэднегадавая тэмпература тут трымаецца каля +1,9°C. На поўначы дзякуючы горнаму затуленню ад пануючых заходніх і паўднёвых вятроў больш цёпла і суха, сярэднегадавая тэмпература +9,6°C, гадавая норма ападкаў 467 мм.

Remove ads

Прырода

Дзякуючы разнастайнаму рэльефу і кліматычным адрозненням на поўначы і на поўдні востраў Наварына мае некалькі прыродных комплексаў — прыбярэжны паўночны, дзе дамінуюць шырокалісцевыя лясы і гоныя лугі, горны з нізкімі лясамі, хмызнякамі і тундрамі, паўднёвы з перавагай тундравай расліннасці. На поўначы сустракаюцца некаторыя цеплалюбныя віды казурак і маленькія птушкі-калібры. На поўдні фаўна прадстаўлена ластаногімі, марскімі птушкамі, у тым ліку пінгвінамі.

Remove ads

Гісторыя

Каля 6000 гадоў таму востраў быў населены індзейцамі, меркавана прамымі продкамі ямана, што жылі на захадзе вострава ў XVII ст., займаліся рыбалоўствам і паляваннем. У 1624 г. востраў даследаваны галандскай экспедыцыяй. З сярэдзіны XIX ст. на Наварына сяліліся еўрапейскія каланісты, якія ўпадабалі яго з-за прыдатных умоў для развіцця авечкагадоўлі. У выніку сутычак з еўрапейцамі, а таксама завезеных імі эпідэмічных захворванняў колькасць карэннага насельніцтва значна скарацілася. Аднак ямана працягваюць жыць на Наварына і сёння. Немалую роль у захаванні прадстаўнікоў гэтага народа і яго культуры адыгралі брытанскія місіянеры.

Эканоміка

Найбуйнейшае паселішча і порт на востраве Наварына — горад Пуэрта-Уільямс, заснаваны ў 1953 г. Традыцыйная галіна гаспадаркі — авечкагадоўля. У нашы дні пераважае сектар абслугоўвання. На Наварына імкліва развіваецца прыгодніцкі турызм.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads