Найссаар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Найссаарmap
Remove ads

Найссаар[2] (эст.: Naissaar), раней Нарген (ням.: Nargen,шведск.: Nargö) — востраў у Фінскім заліве на паўночны захад ад Таліна, Эстонія. Належыць да воласці Віймсі павета Хар'ю.

Хуткія факты Найссаар, Характарыстыкі ...
Remove ads

Гісторыя

З-за стратэгічнага становішча вострава на падыходзе да Таліна фартыфікацыйныя збудаванні будаваліся тут з XVIII ст., а ў 1911 годзе востраў пераўтвораны ў «сухапутны дрэдноўт», які прыхоўваў сваёй зброяй талінскі рэйд[3].

У снежні 1917 года група рускіх маракоў абвясціла стварэнне незалежнай Савецкай рэспублікі матросаў і будаўнікоў пад правадырствам Сцяпана Петрычэнкі. У лютым 1918 года пасля захопу Таліна нямецкімі войскамі рускія матросы пакінулі востраў.

Да Другой сусветнай вайны на востраве пражывала камуна эстонскіх шведаў, а ў перыяд савецкай улады на востраве размяшчалася ваенная база, і грамадзянскія асобы на яго не дапускаліся. У цяперашні час база на востраве расфарміравана, і яго можна наведаць для агляду рэшткаў ваенных збудаванняў і вялікай колькасці абалонак марскіх мін.

Remove ads

Памятныя мясціны

Галерэя

Зноскі

  1. Püsielanikud on 22 saarel Праверана 30 мая 2022.
  2. Напсіанне Найссаар паводле Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads