Рота (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рота (востраў)map
Remove ads

Рота (англ. Rota, на мове чамора Luta) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 85,38 км². Насельніцтва — 2527 чал. (2010 г.).

Хуткія факты Рота, Характарыстыкі ...
Remove ads

Гісторыя

Востраў Рота быў населены каля 3000 гадоў таму продкамі чамора. Ад іх засталіся апрацаваныя камяні тага або латэ, якія ў нашы дні ўяўляюць археалагічную каштоўнасць.

У 1521 г. востраў быў адкрыты Фернанам Магеланам і далучаны да Іспаніі. У канцы XVII ст. іспанцы перасялілі карэннае насельніцтва на суседні Гуам. У XIX ст. Роту зноў насялілі рэфалуваш з Каралінскіх астравоў.

У 18991914 гг. належаў Германіі.

У 19141944 гг. кантраляваўся ўрадам Японіі. Для развіцця сельскай гаспадаркі (вырошчванне цукровага трыснягу, бавоўны і какосаў) і прамысловасці японцы спрыялі іміграцыі рабочых з Карэі і Японіі. У гады II сусветнай вайны была створана ваенная база, якая здалася амерыканцам толькі 2 верасня 1945 г. На той момант на востраве знаходзілася 2665 японскіх салдат, 6581 перасяленец з Японіі, 181 карэец і 790 тубыльцаў. Мірнае насельніцтва хавалася ў пячорах ад бамбардзіровак.

Пасля заканчэння вайны востраў кантраляваўся ЗША. У 1978 г. увайшоў у склад Садружнасці Паўночныя Марыянскія Астравы.

Remove ads

Прырода

Востраў Рота мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Горны масіў складзены вапнякамі. Найвышэйшая кропка — гара Сабана (495 м). З-за сталых вадацёкаў у карсце ўтварыліся шматлікія малыя пячоры. Берагавая лінія цягнецца на 62 км.

Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. На працягу года сярэдняя тэмпература вагаецца ад 27° да 31° С.

Рота значна меней асвоена чалавекам, чым суседнія астравы, таму тут захаваліся лясы, шмат птушак, у тым ліку эндэмічных.

Remove ads

Інфраструктура

Большасць насельніцтва (2527 чал. у 2010 г.) жыве ў паселішчах Сансонг і Сінапалу. Аснова мясцовай эканомікі — турызм. Рота прыцягвае да сябе дайвераў і прыхільнікаў экалагічнага адпачынку. Сельская гаспадарка і лоў рыбы маюць дадатковае значэнне і не задавальняюць патрэб нават саміх астравіцян. На востраве маецца аэрапорт. Працуюць 2 дзяржаўныя і 2 прыватныя школы.

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads