Каралінскія астравы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралінскія астравыmap
Remove ads

Каралінскія астравы (англ.: Caroline Islands, ісп.: Carolinas Islas; названы ад імя іспанскага караля Карла II) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, у Мікранезіі. Пасля здабыцця незалежнасці ад ЗША на астравах архіпелага ўтварылася дзве дзяржавы: Федэратыўныя Штаты Мікранезіі і Палаў.

Хуткія факты Каралінскія астравы, Характарыстыкі ...
Remove ads

Гісторыя

Да моманту пачатку каланізацыі астравоў еўрапейцамі мясцовае насельніцтва знаходзілася на стадыі распаду першабытнаабшчыннага ладу. Грамадства дзяліліся на шэраг нераўнапраўных па свайму становішчу сацыяльных груп. На некаторых астраўных групах паўсталі буйныя тэрытарыяльныя аб'яднанні, хоць дзяржавы яшчэ створаны не былі.

Каралінскія астравы былі адкрытыя ў 1527 годзе іспанскім мараплаўцам Сааведра (па іншай версіі іх адкрыў разам з Маршалавымі ў 1526 Саласар).

Remove ads

Геаграфія

Архіпелаг складаецца з 936 асобных або сабраных у групы вулканічных астравоў і атолаў, размешчаных паміж 1-10 ° з. ш. і 131-163 ° у. д. Плошча сушы каля 1320 км². Буйныя групы і астравы: Палау (Бабелтуап, 391 км²), Яп (100 км²) - заходняя група; астравы Сенявіна (востраў Панпеі, 334 км²), Трук (100 км²), Кусаіе (110 км²) - усходняя група.

Усе буйныя астравы вулканічнага паходжання (вышыня да 791 м), акружаны каралавымі рыфамі. Астравы заходняй групы адносяцца да сістэмы астраўных дуг і адчуваюць павольны ўстойлівы ўздым; астравы ўсходняй групы сфарміраваны на акіянічным ложы. Радовішчы фасфатаў арганічнага паходжання. Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны. Ападкаў ад 2250 мм да 3000-4500 і 6000 мм (у гарах вострава Кусаіе) у год.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads