Рэй (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Рэй (ісп.: Isla del Rey) — найбуйнейшы востраў у архіпелагу Жамчужныя астравы ў Панамскім заліве. На востраве некалькі гарадоў, найбольш вядомы Сан-Мігель. Востраў мае плошчу большую, чым у суме ўсе астатнія Жамчужныя астравы, таксама гэта другі па велічыні востраў Панамы пасля Каібы.
Сучасная назва, магчыма, звязана з Хрыстосам-Уладаром, чым з нейкім мясцовым уладаром. Першым еўрапейцам, які ўбачыў востраў Рэй, быў Васка Нуньес дэ Бальбоа ў кастрычніку 1513 г. падчас першай экспедыцыі да Ціхага акіяну. Ён мог толькі бачыць востраў з мора, бо дрэннае надвор'е не давала магчымасці яго каноэ высадзіцца на бераг. Імя, якое ён даў востраву - Isla Rica (Багаты востраў).
Remove ads
Спасылкі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads