Сал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Салmap
Remove ads

Сал (парт.: Sal «соль») — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную групу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 216 км². Насельніцтва — 25657 чал. (2010 г.). Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Вермелью (406 м).

Хуткія факты Сал, Характарыстыкі ...
Remove ads

Прырода

Востраў Сал сфарміраваўся каля 50 млн гадоў таму ў выніку вывяржэння старажытнага вулкана, які зараз не актыўны. Ён цягнецца ў даўжыню на 30 км, у шырыню — на 12 км.

Сал лічыцца самым плоскім з усіх астравоў Каба-Вердэ. У адрозненне ад апошніх, на ім няма сапраўдных гор. Два ланцугі ўзгоркаў на поўначы вострава Монтэ-Грандэ (менавіта ў яго склад уваходзіць найвышэйшая гара Монтэ-Вермелью) і Сера-Негра дасягаюць адпаведна 406 м і 92 м над узроўнем мора. Пагоркі не затрымліваюць вільготныя хмары, якія нясе паўночна-заходні вецер, і мясцовы клімат даволі засушлівы. Колькасць сонечных дзён — 350.

Галоўны карысны выкапень — соль. Большасць крыніц вады таксама засолена.

Remove ads

Гісторыя

Некаторыя даследчыкі лічаць, што востраў Сал быў вядомы сярэднявечным арабскім і заходнеафрыканскім маракам, якія тут здабывалі соль. Аднак археалагічных доказаў гэтаму пакуль няма.

Востраў быў адкрыты 3 снежня 1460 г. партугальскай экспедыцыяй і першапачаткова названы Лана (Llana).

Да пачатку XIX ст. Сал амаль не меў сталага насельніцтва і выкарыстоўваўся для выпасу свойскай жывёлы жыхарамі суседняга вострава Боавішта. У 1833 г. была арганізавана здабыча солі. Насельніцтва Сала хутка расло, асабліва ў засушлівыя гады, калі тут шукалі працу сяляне.

У 1939 г. на сродкі ўрада Італіі быў пабудаваны міжнародны аэрапорт Амілкар Кабрал, які паступова ператварыўся ў галоўнае прадпрыемства вострава.

Remove ads

Эканоміка

Галоўную ролю ў эканамічным жыцці вострава адыгрывае абслугоўванне міжнароднага транзітнага аэрапорта Амілкар Кабрал. Вядзецца здабыча паваранай солі. Сельская гаспадарка і лоўля рыбы маюць другараднае значэнне. Улады імкнуцца развіваць турызм, для чаго ў лютым праводзіцца штогадовы карнавал.

Населеныя пункты

Галоўны адміністрацыйны цэнтр — горад Санта-Марыя (22937 чал. у 2010 г.). Іншыя паселішчы: Палмейра, Педра-Луме, Мурдэйра і г. д.

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads