Галіт

мінеральна-крышталічная форма хлорыстага натрыю From Wikipedia, the free encyclopedia

Галіт
Remove ads

Галі́т, каменная сольмінерал, хларыд натрыю, NaCl.

Хуткія факты Галіт, Формула ...
Remove ads

Апісанне

Складаецца з кубічных, радзей актаэдрычных крышталёў. Бясколерны, празрысты, можа мець розныя адценні з-за прымесей. Цвёрдасць 2 па шкале Моаса, шчыльнасць 2,2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае салёны смак.

Thumb
Паштовая марка Беларусі

Паходжанне і радовішчы

Thumb
Крышталі каменнай солі

Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Карысны выкапень. Радовішчы: у асадкавых горных пародах, самасадная соль сучасных азёр, саляныя крыніцы.

Найбольшыя радовішчы каменнай солі маюць Украіна, Расія, ЗША, Германія.

На тэрыторыі Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці распрацоўваецца. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у горадзе Мазыр.

Remove ads

Выкарыстанне

Каменная соль выкарыстоўваецца ў харчовай (павараная соль), тэкстыльнай, фармацэўтычнай, хімічнай прамысловасці, халадзільнай справе, вытворчасці пластмас і інш.

Літаратура

  • Ка́менная соль, галіт, кухонная соль // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 361. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads