Санту-Антан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Санту-Антанmap
Remove ads

Санту-Антан (парт.: Santo Antão) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную групу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 779 км². Насельніцтва — 47484 чал. (2011 г.). Адміністрацыйна падзяляецца на 3 муніцыпалітэты. Найбуйнейшы з іх — Рыбейра-Грандэ, які выконвае функцыі сталіцы вострава.

Хуткія факты Санту-Антан, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў Санту-Антан мае вулканічнае паходжанне. Высокі горны хрыбет падзяляе яго на паўночную і паўднёвую часткі. Найвышэйшыя пункты — горы Топу-дэ-Кароа (1979 м) і Піку-да-Круз (1585 м). Горы складзены пераважна базальтамі. Шмат маладых вулканічных утварэнняў з шырокімі кальдэрамі.

Дзякуючы горнаму рэльефу, які садзейнічае затрыманню вільготнага ветру, на востраве маюцца сталыя натуральныя вадацёкі, а таксама штучныя вадаёмы для абрашэння палёў.

На паўднёвым усходзе вылучаецца засушлівая зона.

Лепшыя пляжы размешчаны на захадзе вострава.

Remove ads

Гісторыя

Востраў быў адкрыты партугальцамі 17 студзеня 1462 года і атрымаў сваю назву ў гонар Святога Антонія. Аднак сталае насельніцтва з’явілася на ім толькі ў 1548 г. Гэта былі пераважна ахрышчаныя яўрэі, выгнаныя з метраполіі.

У XVII ст. выхадцы з Паўночнай Партугаліі і паўднёвых астравоў Сатавенту заснавалі на Санту-Антане камерцыйныя плантацыі кавы, бавоўны, цукровага трыснягу. З-за асаблівасцей мясцовага рэльефу паселішчы астравіцян амаль не былі звязаныя паміж сабою да XIX ст., калі на Санту-Антане з’явіліся наземныя дарогі. Тады ж насельніцтва паступова перайшло да вырошчвання гародніны, запатрабаванай маракамі іншаземных суднаў.

Remove ads

Асаблівасці культуры

На Санту-Антане захавалася традыцыйная вясковая культура Каба-Вердэ. У розных раёнах вострава яна мае некаторыя асаблівасці, у тым ліку ў мове мясцовых жыхароў. Сярод наведвальнікаў востраў славіцца сваім «гругі» (парт.: grougue), моцным алкагольным напоем з цукру.

Эканоміка

Традыцыйны занятак мясцовага насельніцтва — арашальнае тэрасавае земляробства, вырошчванне зерневых, цукровага трыснягу, садавіны і гародніны. Жыхары ўзбярэжжа таксама займаюцца ловам і перапрацоўкай рыбы. Для будаўнічай прамысловасці наладжана здабыча пуцалану. Важнае значэнне для развіцця эканомікі вострава набывае турызм.

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads