Востраў Святога Марціна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Востраў Святога Марцінаmap
Remove ads

Востраў Святога Марціна, Востраў Сен-Мартэн (фр.: Saint-Martin, нідэрл.: Sint Maarten) — востраў у Карыбскім моры ў паўночнай частцы грады Усходніх Карыбскіх астравоў.

Хуткія факты Востраў Сен-Мартэн (Сінт-Мартэн), Характарыстыкі ...

Востраў Святога Марціна з’яўляецца самым малым у свеце заселеным востравам, адначасова кіраваным двума незалежнымі ўрадамі. Паўночная частка вострава з’яўляецца заморскай абшчынай Францыі Сен-Мартэн, а паўднёвая з’яўляецца самакіравальнай дзяржавай Сінт-Мартэн са значнай аўтаноміяй (status aparte) у складзе Каралеўства Нідэрландаў. Плошча 83 км² (у тым ліку нідэрландская частка вострава — 35 км², французская — 48 км²). Найвышэйшы пункт — гара Пік-Парадыз (424 м) у французскай частцы вострава.

Адміністрацыйны цэнтр нідэрландскай часткі вострава — горад Філіпсбург, французскай — горад Марыго.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads