Скай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скай (англ.: Isle of Skye, шатл. гэл.: An t-Eilean Sgitheanach) — востраў у архіпелагу Унутраныя Гебрыды на захадзе Шатландыі. Адміністрацыйна адносіцца да вобласці Хайленд.
Remove ads
Геаграфія
Плошча — 1656,25 км², гэта другі па велічыні востраў краіны пасля Льюіс-энд-Гарыс (за выняткам Вялікабрытаніі). Рэльеф мясцовасці гарысты, вышэйшы пункт — 993 м над узроўнем мора (г. Скур-Аласдайр), што робіць востраў трэцім па вышыні сярод Брытанскіх астравоў пасля Вялікабрытаніі і Ірландыі. Клімат вільготны, марскі, з частымі ападкамі ў любую пару года.
Насельніцтва
На Скаі жыве больш за 10 008 жыхароў (2011), гэта 4-ы па населенасці востраў Шатландыі. Найбуйнейшы населены пункт — горад Портры. Скай — адна з нешматлікіх абласцей, дзе гэльская шатландская мова з'яўляецца роднай для значнай часткі насельніцтва, хоць яго значэнне памяншаецца. Калі ў 1900—1910-я гг. гэльская была роднай для больш чым 75 % насельніцтва, у 1971 годзе — прыкладна для паловы насельніцтва, то ў 2001 годзе ўжо для 31 %.[1]
Remove ads
Інфраструктура
Мост Скай-Брыдж злучае востраў з пасёлкам Кайл-оф-Лохалш у асноўнай частцы краіны. Аэрадром Бродфард цяпер для рэгулярных рэйсаў не выкарыстоўваецца.
Галерэя
- Скала Олд-Мен-оф-Стор
- Прыбярэжныя скалы вострава
- Мыс Ніст-Пойнт
Зноскі
- Mac an Tàilleir, Iain (2004) 1901—2001 Gaelic in the Census(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2010. Праверана 18 верасня 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads