Унутраныя Гебрыдскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Унутраныя Гебрыды (англ.: Inner Hebrides, шатл. гэл.: Na h-Eileanan a-staigh) — архіпелаг каля заходняга ўзбярэжжа Вялікабрытаніі, частка Гебрыдскіх астравоў.
Remove ads
Геаграфія
Архіпелаг складаецца з 36 заселеных і 43 незаселеных астравоў плошчай звыш 30 га. Найбуйнейшы — Скай. Агульная плошча Унутраных Гебрыдаў — 4158 кв.км, насельніцтва — 18 948 чалавек (2011).
На Унутраных Гебрыдах распаўсюджана менш відаў жывёл, чым на суседнім в. Вялікабрытанія. Тым не менш, некаторыя з гебрыдскіх птушак практычна не сустракаюцца ў Англіі (арлан-белахвост, звычайны чысцік, Pyrrhocorax pyrrhocorax ). Водзяцца цюлені — звычайны і доўгаморды.
Remove ads
Гісторыя
Людзі з'явіліся на архіпелагу ў эпоху неаліту. У Сярэднявеччы яго тэрыторыя належала каралеўству Дал Рыяда, а затым — каралеўству Астравоў. Паводле Перцкага дагавора Унутраныя Гебрыды перайшлі да Шатландыі, а ў 1707 г. яны сталі часткай каралеўства Вялікабрытанія.
Эканоміка
Цяперашнія іх жыхары займаюцца фермерствам, рыбнай лоўляй, вытворчасцю віскі. Развіваецца турыстычная галіна. Так, наведванне Гебрыдаў натхніла Мендэльсона на стварэнне «Фінгалавай пячоры».
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Унутраныя Гебрыдскія астравы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads