Трэска (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трэска (востраў)map
Remove ads

Трэска (англ.: Tresco, корнск.: Enys Skaw) — другі па велічыні востраў у архіпелагу Сілі. Агульная плошча — 2,97 км².

Хуткія факты Трэска, Характарыстыкі ...
Remove ads

Прырода

Трэска славіцца разнастайнымі пейзажамі. Паўночная частка пакрыта гранітнымі скаламі і ўзгоркамі. На поўдні вылучаецца раўніна, значную частку ўзбярэжжа займае пляж.

Мясцовыя насельнікі вырошчваюць субтрапічныя расліны. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі і ластаногімі.

Гісторыя

Трэска быў населены ў жалезным веке. У эпоху сярэднявечча яго аблюбавалі хрысціяне-пустэльнікі. У XII - XV стст. ён належаў Тавістокскаму абацтву.

У XVII ст. востраў выкарыстоўваўся як база для раялістаў і прыхільнікаў Олівера Кромвеля.

У XIX - XX стст. арандаваўся сям'ёю Смітаў, якія таксама распараджаліся іншымі астравамі Сілі. Нашчадкі арандатараў жывуць на Трэска і ў нашы дні.

Славутыя мясціны

  • Замак караля Карла — умацаванне XVI ст. Быў пабудаваны для абароны Сілі ад піратаў. Меў 2 гарматы. У XVII ст. быў часткова адноўлены, але потым пакінуты. У нашы дні захаваліся толькі рэшткі пабудоў.
Thumb
Замак караля Карла
Thumb
Замак Кромвеля
  • Батанічны сад Эбі быў заснаваны яшчэ ў перыяд панавання каталіцкіх манахаў. Дзякуючы гэтаму Трэска атрымаў сваю назву — Trescau або Iniscaw («старыя дрэвы»). У нашы дні у батанічным садзе вырошчваюць субтрапічныя культуры, дрэвы і кветкі з Амерыкі, Аўстраліі, Новай Зеландыі і г.д.
Thumb
Батанічны сад
  • Англіканскі касцёл Святога Мікалая, пабудаваны ў XIX ст. у неараманскім стылі на месцы старажытнага каталіцкага кляштара.
Thumb
Касцёл

Эканоміка

Галоўныя галіны эканомікі — вырошчванне кветак і турызм. На Трэска не выкарыстоўваецца аўтамабільны транспарт. Сувязь з іншымі астравамі падтрымліваецца з дапамогай верталётаў і лодак.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads