Корнская мова
мова брэтонскай кельцкай групы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́рнская мо́ва (корнск.: Kernowek) адносіцца да брыцкай падгаліны кельцкай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і разам з валійскай, брэтонскай і вымерлай кумбрыйскай мовай.
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя корнскай мовы пачынаецца ў 577 годзе, калі ў выніку бітвы пры Дэорхэме паўднёва-заходнія брыты (будучыя корнцы) аказаліся адрэзанымі ад заходніх брытаў (будучых валійцаў). Пасля заваявання Корнуала саксамі ў першай палове X стагоддзя корнцы працягвалі захоўваць сваю мову, і нават у XVI стагоддзі шмат хто з іх не ведаў англійскай.
Адносна таго, ці была корнская мова мёртвай, існуе два меркаванні. Некаторыя даследчыкі сцьвярджаюць, што корнская мова цалкам выйшла з ужытку ў XVIII стагоддзі і адраджалася наноў ужо з мёртвага стану. Іншыя лічаць, што асобныя людзі, якія ведалі корнскую ад продкаў, дажылі аж да моўнага адраджэння XX стагоддзя, і мова, такім чынам, ніколі не памірала, хоць і перажыла перыяд крайняга заняпаду.
У пачатку XX стагоддзя ў корнцах прачнулася цікавасць да ўласнай мовы і культуры, пачалося моўнае адраджэнне. У 2010 г. ЮНЕСКА перакваліфікавала корнскую мову з мёртвай у статус пад крытычнай пагрозай знікнення[2]. У той ці іншай ступені корнскай валодаюць каля 3500 чалавек.
Алфавіт і правапіс
Корнская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага алфавіта: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt Uu Vv Ww Yy.
Арфаграфія фаналагічная.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads