Тэр-дэ-Бас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэр-дэ-Бас (фр.: Terre-de-Bas) — востраў у групе астравоў Ле-Сент. Уваходзіць у склад французскага заморскага дэпартамента Гвадэлупа. Плошча вострава — 7,58 км². Насельніцтва — 1030 чал. (2006 г.)
Remove ads
Геаграфія
Востраў Тэр-дэ-Бас — самы буйны ў групе астравоў Ле-Сент. Знаходзіцца ў 10,7 км на поўдзень ад вострава Гвадэлупа, у 6801 км на паўднёвы захад ад Парыжа, у 8548 км на паўднёвы захад ад Мінска. Сярэдняя даўжыня — 3,84 км. Сярэдняя шырыня — 3,54 км.
Мае вулканічнае паходжанне. Даволі ўзгорысты.
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература стабільна на працягу года і вагаецца ад 24,99 °C у лютым да 26,8 °C у верасні. Найбольш вільготны месяц — верасень (сярэдняя колькасць ападкаў — 387 мм). Самы сухі месяц — люты (153 мм). Востраў Тэр-дэ-Бас знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Remove ads
Інфраструктура
Адзіны населены пункт на востраве — Ле-Бур. Асноўная галіна мясцовай эканомікі — турызм.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads