Хальмахера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хальмахе́ра (індан.: Pulau Halmahera), Джайлола — востраў у складзе Малайскага архіпелага, буйнейшы з Малукскіх астравоў. Належыць Інданезіі.
Плошча вострава 17780 км². Берагавая лінія складанай формы. 4 паўастравы раздзяляюцца залівамі і веерападобна расходзяцца ад цэнтра вострава. Паверхня гарыстая. Найбольшая вышыня — дзеючы вулкан Гамкунора. Клімат экватарыяльны. Тэмпература паветра на ўзбярэжжы 25—28 °С. За год выпадае 2000—3000 мм ападкаў. На востраве вечназялёныя трапічныя лясы.
Remove ads
Эканоміка
Земляробства, экспарт вострых прыпраў, драўніны. Плантацыі какосавай пальмы. На востраве порт Джайлола.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 534. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
- Хальмахера (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads