Ява
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ява — востраў, знаходзіцца ў складзе Інданезіі (сталіца Інданезіі, Джакарта, размешчана на востраве Ява). Плошча 132 тыс. км². Працягнуўся на 1000 кіламетраў з захаду на ўсход, трыццаць адсоткаў яго тэрыторыі займаюць джунглі. Уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Ява.
Ява — самы населены востраў у свеце (124 млн чал., 2005), шчыльнасць насельніцтва складае 979 чал./км². Карэнныя народы — сунды, бадуі, тэнгеры, яванцы і бетаві. На паўночным усходзе таксама шчыльна жывуць мадурцы, а на паўднёвым усходзе — балійцы. Найболей распаўсюджаныя мовы — яванская і інданезійская.
На Яве знаходзіцца каля 120 вулканаў, з іх 30 дзейсных.
На востраве выгадоўваюць адзін са знакамітых гатункаў кавы — Копі Лювак.
На востраве Ява знаходзіцца галоўная выбітнасць Інданезіі — ступа Барабудур. Гэта святыня будысцкай рэлігіі ўяўляе сабой мадэль будысцкай касмалогіі. Храм уваходзіць у спіс найважных архітэктурна-гістарычных помнікаў ЮНЕСКА і адносіцца да аб’ектаў сусветнай спадчыны.
Remove ads
Ява ў культуры
Дзеянне рамана «Амок» (1930) беларускага пісьменніка Янкі Маўра адбываецца на востраве Ява.
Гл. таксама
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads