Яванскае мора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яванскае мораmap
Remove ads

Ява́нскае мора — міжвостраўнае мора Ціхага акіяна, размешчанае ў сярэдзіне Зондскага архіпелага паміж астравамі Барнэа, Сулавесі, Суматра і Ява.

Хуткія факты Яванскае мора, Плошча ...

Плошча мора 522 тыс. км². Найбольшая глыбіня 1272 м, сярэдняя 111 м. Пераважаюць глыбіні 30—80 м. Салёнасць 29,5—33,5 г/л.

Яванскае мора сфармавалася ў канцы апошняга ледавіковага перыяду. Зондскім пралівам мора злучаецца з Індыйскім акіянам.

Больш за 3 тысячы марскіх відаў. Рыбалоўства і здабыча жэмчугу. Галоўныя парты: Джакарта, Семаранг, Банджармасін.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads