Востраў збожжасховішчаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Востраў збожжасховішчаўmap
Remove ads

Востраў збожжасховішчаў (польск.: Wyspa Spichrzów) — востраў на рацэ Матлава ў гістарычным цэнтры Гданьска.

Хуткія факты Востраў збожжасховішчаў, Размяшчэнне ...
Remove ads

Размяшчэнне

Востраў знаходзіцца паміж ракой Матлава і яе рукавом — Новай Матлавай. Размешчаны пасярод гістарычнага цэнтра, злучаны мастамі з Доўгімі садамі з усходу, з поўдня — са Старым прадмесцем, а з захаду — з Галоўным горадам. Праз яго праходзіць траса W-Z (Алея Арміі Краёвай). З поўначы востраў прымыкае да вострава Алавянка. Акрамя таго, паўднёвая частка вострава, дзе некалі захоўваліся лёгкаўзгаральныя тавары, была аддзелена ад асноўнай часткі вострава штучным Смольным каналам (на поўнач ад вуліцы Торуньскай).

Remove ads

Гісторыя

Востраў узнік у 1576 годзе ў выніку пашырэння рэчышча Новай Малтавы. Пасля XIII стагоддзя на месцы сучаснага вострава знаходзілася шмат сховішчаў збожжа, а ў XVI стагоддзі іх колькасць узрасла тут да 300. Забудове вострава быў нанесены сур'ёзны ўрон падчас бамбардзіровак у 1945 годзе. Да нешматлікіх помнікаў адносяць браму, якая была пабудавана ў 1517-1519 гадах. З таго часу толькі нямногія помнікі былі адноўлены.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads