Воткінская ГЭС

From Wikipedia, the free encyclopedia

Воткінская ГЭС
Remove ads

Воткінская ГЭС — гідраэлектрастанцыя Камскага каскаду ў г. Чайкоўскага Пермскага краю, у 30 км ад г. Воткінск. Устаноўленая магутнасць 1000 МВт (1 млн квт). Сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі 2320 млн кВт · гадз.

Хуткія факты Воткінская ГЭС, Краіна ...

Будаўніцтва гідравузла пачалося ў 1955 годзе, у 1961 пушчаны 1-ы агрэгат, у 1963 годзе станцыя ўведзена на поўную магутнасць. У склад гідравузла ўваходзяць: 8-пралётная вадазліўная плаціна даўжынёй 191 м і вышынёй 44,5 м; земляныя намыўныя плаціны агульнай даўжынёй 4,79 км і найбольшай вышынёй 35 м; будынак ГЭС даўжынёй 308 м і 2-нітачны аднакамерны шлюз. Напорныя збудаванні агульнай даўжынёй 5,4 км утвараюць Воткінскае вадасховішча. У машыннай зале ГЭС ўстаноўлены 10 гідраагрэгатаў па 100 МВт. Электраэнергія, якая выпрацоўваецца ГЭС, перадаецца па высакавольтных лініях электраперадачы напругай 500, 220 і 110 кВ.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads