Вохма (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вохма[1] (руск.: Во́хма) — рака ў Кастрамской і часткова Валагодскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Вятлугі (басейн Волгі). Даўжыня — 219 км, плошча басейна — 5560 км².

Хуткія факты Вохма, Характарыстыка ...

Найбуйнейшыя прытокі — Каруг, Ірдом (левыя); Пянома, Воч (правыя). За 5 км ад ракі размешчаны буйны пасёлак Вохма — цэнтр Вохамскага раёна Кастрамской вобласці.

Вохма пачынаецца з балотаў глухога ненаселенага рэгіёна ляснога Заволжжа практычна на мяжы з Валагодскай вобласцю.

У вярхоўях рака цячэ па лесе, берагі моцна забалочаныя, аднак паступова павышаюцца і становяцца стромкімі, часам абрывістымі. Вохма робіцца паўнаводнай, пасля ўпадзення справа Вочы шырыня павялічваецца да 60 метраў, глыбіня каля двух метраў, хуткасць цячэння невялікая.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads