Вятлуга (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вятлуга (рака)
Remove ads

Вятлу́га (руск.: Ветлу́га[1], горнамар.: Вӹтлӓ; лугавамар. Вӱтла) — рака ў цэнтры Еўрапейскай часткі Расіі, левы прыток ракі Волга.

Хуткія факты Вятлуга, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 889 км, плошча вадазбору 39 400 км². Расход вады ў нізоўі 255 м³/с (каля горада Вятлуга — 169 м³/с[2]). Утвараецца зліццём рэк Вятлужка і Чорная[2]. Працякае па тэрыторыі Кіраўскай, Кастрамской і Ніжагародскай абласцей і рэспублікі Марый Эл. Упадае ў Чэбаксарскае вадасховішча. Левы бераг нізінны, правы высокі (да 100 м) складзены мергелямі і пясчанікамі. Цячэнне павольнае, шмат старыц. Жыўленне снегавое. Ледастаў з пачатку лістапада па красавік. Сплаўная[1]. Суднаходная на 700[1] км ад вусця.

Прытокі: Нея, Вялікая Какша, Уста, Юронга (левыя); Вохма, Люнда (правыя).

На рацэ гарады Шар’я і Вятлуга, пасёлак Вятлужскі.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads