Воўкаўшчына (Маладзечанскі раён)

вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́ўкаўшчына[1] (трансліт.: Voŭkaŭščyna, руск.: Волковщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 55 км ад Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1567 г. ўпамінаецца ў перапісе літоўскага войска як маёнтак у Мінскім ваяводства ВКЛ.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 2-й пал. XIX ст. вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка Воўкаўшчына (яна ж Навасёлкі) у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. маёнтак, 31 жыхар, уласнасць памешчыка Юркевіча. Пасля адмены прыгону (1861) вёска ўвайшла ў склад Уланаўшчынскай сельскай грамады. У пач. XX ст. вёска ў Красненскай воласці. Побач размяшчаўся маёнтак памешчыка Маргалі, які меў тут 476 дзесяцін зямлі.

З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З студзеня 1919 года ў БССР. З ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. тэрыторыя занята польскімі войскамі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, з 1927 года ў Маладзечанскім павеце, гміны Краснае[2][3].

З 1939 г. ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі, якія загубілі 2 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 20 верасня 1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. У 1949 г. створаны калгас «32-я гадаўшчына Кастрычніка». З 16 ліпеня 1954 г. ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 г. ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Прагрэс».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1866 год — 4 жыхары, 1 двор[4].
  • 1897 год — 100 жыхароў, 18 двароў.
  • 1904 год — 95 жыхароў.
  • 1921 год — 111 жыхароў, 23 двары[5].
  • 1931 год — 129 жыхароў, 27 двароў[6].
  • 1969 год — 169 жыхароў, 41 двор.
  • 2001 год — 52 жыхары, 25 гаспадарак.
  • 2010 год — 27 жыхароў, 13 гаспадарак.
  • 2019 год — 7 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads