Воўпаўская сінагога

From Wikipedia, the free encyclopedia

Воўпаўская сінагогаmap
Remove ads

Во́ўпаўская сінаго́га — колішняя сінагога ў мястэчку Воўпа (Беларусь), адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[2] і Усходняй Еўропе[3], шэдэўр драўлянага дойлідства[4].

Хуткія факты Воўпаўская сінагога, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Сінагога пабудаваная ў першай палове XVIII стагоддзя, пасля некалькі разоў нязначна дабудоўвалася[5]. У 1929 годзе будынак быў занесены ў спіс польскіх культурных славутасцей[5]. У Другую сусветную вайну спалены нацыстамі[5].

Архітэктура

Thumb
Біма Воўпаўскай сінагогі (1845)

Галоўная зала мела памер 13 × 12,80 м з купалападобнай столяй, апісанай гісторыкамі мастацтва Марыяй і Казімірам Пяхоткамі «найбольш уражвальнай з усіх вядомых драўляных столяў у Еўропе»[6]. Гэта тлумачыцца таксама і тым, што хрысціянам не забаранялася будаваць з цэглы і камення, дык падобныя еўрапейскія пабудовы з дрэва сустракаюцца рэдка.

Вышыня сцен асноўнай залы складала 7,2 м. Скляпенні ўзвышаліся на 14 метраў і былі падзелены арнаментаванымі балюстрадамі на тры ярусы. Кожны ярус складаўся з некалькіх закручаных секцый, аблямаваных драўлянымі панэлямі, якія складалі купалападобныя скляпенні. Купал падтрымліваўся чатырма драўлянымі калонамі, якія атачалі біму, і тросамі ўверсе[5].

Каўчэг Запавету ўяўляў сабой майстэрскі зробленую размаляваную шматярусную пушку з разьбой, калонамі, барэльефамі-менорамі, вазамі, россыпамі кветак, вежамі, скрыжалямі дзесяці запаведзяў і арлом[5].

На пачатку XIX стагоддзя купалападобныя скляпенні былі пафарбаваны ў цёмна-сапфіравы колер, пакрыты «бліскучымі» залатымі зоркамі. Сцены былі пафарбаваны ў простым трамплей  (фр.)-стылі дзеля падабенства з класічнымі мураванымі будынкамі[5].

У 2024 годзе была выпушчана віртуальная рэканструкцыя Воўпаўскай сінагогі, распрацаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны. Яна прадстаўляе два варыянты інтэр’еру сінагогі: да і пасля рамонту 1920-х гадоў, прапануе 360-градусны агляд сучаснага стану месца, дзе яна калісьці знаходзілася, а таксама раскрывае гісторыю сінагогі і значэнне яе мастацкіх і архітэктурных дэталяў.[7]

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads