Воўчая гара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Воўчая Гара, Ваўчыная гара — найвышэйшы пункт Браслаўскай грады — 210,9 м над узроўнем мора. З’яўляецца таксама найвышэйшым пунктам Мёрскага раёна.
Уяўляе сабой узгорак, які знаходзіцца на тэрыторыі Перабродскага сельсавета на мяжы з Браслаўскім раёнам. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Пераброддзя і за 19 км на паўночны захад ад Мёраў.
Утварылася 15-16 тыс. гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі апошняга (паазёрскага) зледзянення. Уяўляе сабой краявое канцова-марэннае ўтварэнне постмаксімальнай фазы. Адклады — марэнныя супескі, суглінкі, грубыя пяскі. Даўжыня — 1,6 км, шырыня — 1,1 км, бачная вышыня — 30 м. Былы культавы пагорак.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads