Втачнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Втачнік (славацк.: Vtáčnik) — горны масіў у цэнтральнай Славакіі вулканічнага паходжання, частка Славацкага Страдагор’я. Найвышэйшы пункт — гара Втачнік (1346 м). Втачнік падзяляецца на чатыры часткі:
- Высокі Втачнік
- Нізкі Втачнік
- Жупкаўска Бразда
- Рай
На тэрыторыі Втачніка знаходзіцца частка ахоўваемай прыроднай вобласці Понітрэ. Больш за палову тэрыторыі пакрыта пераважна дубова-букавымі лясамі, на схіле гары Втачнік знаходзіцца рэліктавы піхтавы гай, астатняе ў асноўным горныя лугі. Втачнік знаходзіцца ў басейнах рэкаў Грон і Нітра. Акрамя ахоўваемай прыроднай вобласці Понітрэ, на тэрыторыі Втачніка знаходзяцца меншыя ахоўваемыя рэзервацыі, напрыклад, Бухлаў-Жарнаў, Вялікі Врх, Кліча, Вялікая Скала і інш.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Втачнік
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads