Вуглярод
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуглярод (лац.: Carboneum) C — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 6; неметал.
Прыродныя крыніцы
Вуглярод — адзін з найбольш распаўсюджаных элементаў у зямной кары, залягае ў выглядзе мінералаў (графіт, алмаз) і гаручых выкапняў (вугаль). У атмасферы знаходзіцца ў выглядзе дыаксіду вугляроду CO2. Злучэнні вугляроду — асноўная састаўная частка тканак раслін і жывёл. Валентнасць вугляроду ў большасці злучэнняў роўная 4.
Прымяненне
Вуглярод выкарыстоўваюць у вытворчасці алмазных інструментаў, электратэхнічных вырабаў, у гумавай, паліграфічнай, лакафарбавай прамысловасці, металургіі.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads