Вужанка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вужанка — рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лакнея (басейн Дняпра).

Хуткія факты Вужанка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 21 км (11 км з іх у Капыльскім раёне)[1]. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км.

Пачынаецца на ўсходзе ад аграгарадка Грозава Капыльскага раёна, цячэ па раўніне, якая атачае Капыльскую граду. Упадае ў Лакнею (прыток Случы) прыкладна за 1,6 км у напрамку на ўсход ад вёскі Знамя Слуцкага раёна. На працягу 14 км рэчышча каналізаванае. На рацэ каля вёсак Гарнастайлава і Барок створаныя 2 сажалкі (плошча адпаведна 6,9 га і 47 га).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads