Народная латынь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Народная латынь (вядомая таксама як «вульгарная латынь» і народна-лацінская мова; лац.: sermo vulgaris) — гутарковая разнавіднасць лацінскай мовы, распаўсюджаная ў Італіі, а пазней і ў іншых правінцыях Рымскай імперыі. Менавіта народная латынь (а не класічная лацінская мова) з'яўляецца непасрэдным продкам раманскіх моў. З іншага боку, не ва ўсіх рэгіёнах яе распаўсюджвання цяпер існуюць раманскія мовы. Свайго найбольшага геаграфічнага распаўсюджвання народная латынь дасягнула ў III стагоддзі н.э., у перыяд максімальнага пашырэння межаў Рымскай імперыі. З канца III, і асабліва паміж V і XV стагоддзямі, падчас Вялікага перасялення народаў, моўныя межы народна-лацінскага (раманскага) арэала ў рэгіёнах так званай Старой Раманіі істотна скараціліся. Так, у Паўночнай Афрыцы народная латынь была цалкам выцеснена арабскай мовай, а ў Брытаніі — германскімі гаворкамі (праўда, народная латынь аказала значны ўплыў на мясцовыя кельцкія мовы). Рэгіёны, дзе лацінская мова паступова знікла (Панонія, Ілірыя, Рымская Брытанія, Рымская Германія, Рымская Афрыка), атрымалі назву Romania Submersa.
Remove ads
Прыклады
- Першымі ад агульнага народна-лацінскага арэала Рымскай імперыі адшчапіліся носьбіты так званай балканскай латыні, якія працягвалі засяляць Рымскую Дакію (цяпер Трансільванія), якую рымская адміністрацыя афіцыйна пакінула ў 271 годзе, і Балканы. Так пачаўся працэс станаўлення сучаснай румынскай мовы.
- Гутарковая лацінская мова ў Афрыцы да ХII стагоддзя захоўвалася ў аазісе Капса (суч. Гафса, Туніс), але была паступова выцеснена арабскай мовай.
Remove ads
Распаўсюджванне
Гутарковая лацінская мова з'яўлялася адной з італійскіх моў і ў VIII ст. да н.э. (дата меркаванага заснавання горада Рыма) мела даволі вузкае выкарыстанне ў якасці роднай мовы індаеўрапейскага племя лацінаў у даліне ракі Тыбр на тэрыторыі Лацыума (суч. Лацыа). Па меры пашырэння ўлады рымскай дзяржавы на Апенінскім паўвостраве, лацінская мова атрымлівае ўсё большае распаўсюджванне ў якасці асноўнага сродку міжнацыянальнай камунікацыі і гандлю (лінгва франка) як паміж роднаснымі італійскімі (оскі, умбры, лаціны), так і паміж няроднаснымі (міжземнаморскімі) народамі (этрускі), якія засвойваюць латынь у вусновым варыянце і аказваюць на яе субстратны ўплыў. Па меры пашырэння Рымскай імперыі, у выніку міжэтнічных кантактаў і раманізацыі, лацінская мова засвойвалася ўсё большай колькасцю разнастайных народаў на ўсё большай тэрыторыі, што прывяло да ўзнікнення рэгіянальнай дыферэнцыяцыі яе вусновых варыянтаў, у той час як пісьмовая і афіцыйная мова захоўвалася практычна без змен з I стагоддзя нашай эры і па-ранейшаму выкарыстоўвалася ў дзяржаўных справах.
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Гурычева М. С. Народная латынь. — М.: Изд-во литературы на иностранных языках, 1959. — 192 с. (у зав.)
- Гурычева М. С. Народная латынь. — Изд. 2-е. — М.: УРСС, 2008. — 208 с. — (История языков народов Европы). — ISBN 978-5-382-00815-8. (вобл.)
Спасылкі
- Batzarov, Zdravko. Orbis Latinus(недаступная спасылка) (2000). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 19 September 2009.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads