Вулькаўскі сельсавет (Драгічынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ву́лькаўскі сельсавет (руск.: Вульковский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вулька.

Хуткія факты Вулькаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 20 мая 1958 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзена вёска Навікі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вулкаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2]. 20 жніўня 2021 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Немяржанскага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Вулька, вёскі Асаўляны, Белянок, Ласінцы, Сіманавічы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 903 чалавекі[4], з іх 97,1 % — беларусы[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads