Вульф Веньямінавіч Гінзбург
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вульф Веньямінавіч Гінзбург (руск.: Вульф Вениаминович Гинзбург; 4 сакавіка 1904, Курск — 2 лютага 1969) — савецкі антраполаг.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Курску. У 1926 годзе скончыў Ленінградскі медыцынскі інстытут. Працаваў ваенным урачом у кавалерыйскім палку.
З 1929 года асістэнт на кафедры нармальнай анатоміі 1-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у 1931 годзе аспірант у Інстытуце этнаграфіі АН СССР. У 1932—1933 гадах праводзіў антрапалагічныя даследаванні ў Таджыкістане: абследаваў жыхароў кішлакоў раёнаў Каратэгіна, Цэнтральнага і Усходняга Дарваза[2]. Кандыдат біялагічных навук з 1935 года, манаграфія — «Горныя таджыкі» (1937).
З 1938 года працаваў у антрапалагічным аддзеле Музея антрапалогіі і этнаграфіі АН СССР. Пасля ўтварэння Ленінградскага аддзялення Інстытута этнаграфіі АН СССР перайшоў у сектар антрапалогіі, дзе і працаваў да канца жыцця. З 1938 года, з невялікімі перапынкамі, чытаў курс антрапалогіі ў ЛДУ на кафедры этнаграфіі. У 1937—1959 гадах выкладаў анатомію ў Ваенна-медыцынскай акадэміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Волхаўскім фронце[3].
Доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга
Remove ads
Значэнне
Навуковыя працы прысвечаны метадам расавага аналізу, суадносіны расы і канстытуцыі. Адзін з заснавальнікаў этнічнай антрапалогіі ў СССР.
Вывучыў велізарны антрапалагічны матэрыял Паволжа і Падоння, у тым ліку шкілетныя рэшткі людзей ад эпохі энеаліту да сучаснасці. Разглядаў на гэтай базе этнагенез народаў Сярэдняй Азіі і прыйшоў да высновы, што шырока распаўсюджаны ў наш час антрапалагічны тып сярэднеазіяцкага міжрэчча складаўся на аснове андронаўскага і міжземнаморскага. Абгрунтаваў метыснае паходжанне паўднёвасібірскага антрапалагічнага тыпу. Шэраг прац прысвечаны антрапалагічнай характарыстыцы насельніцтва Казахстана ў бронзавым веку.
Remove ads
Зноскі
- Радзюн А. Б., Хартанович М. В. Анатомические коллекции Кунсткамеры Императорской Академии наук в Музее антропологии и этнографии им. Петра Великого (Кунсткамера) РАН в XX–XXI вв, Anatomical collections of the Kunstkamera of the Imperial Academy of Sciences in Peter the Great Museum of Anthropology and Ethnography (Kunstkamera) RAS in the 20th/21st century // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 3. — С. 7–27. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2021-3-7-27
- Из истории Кунсткамеры. 1941—1945. Раздел «Слово тем, кто воевал». Архівавана 11 снежня 2011. / Сост. В. Н. Вологдина; Отв. ред. А. С. Мыльников. — СПб.: МАЭ, 2003. — ISBN 5-88431-087-0
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads