Вуліца Антонава (Гродна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Антонава (Гродна)map
Remove ads

Вуліца Антонава — вуліца ва ўсходняй частцы горада Гродна, паміж праспектам Касманаўтаў і вуліцай Белуша.

Хуткія факты Вуліца Антонава Гродна, Агульная інфармацыя ...

Названа ў гонар удзельніка вызвалення Гродна ад нацысцкіх захопнікаў, аднаго з распрацоўшчыкаў плана Беларускай аперацыі 1944 года, ураджэнца Гродна, генерала А. І. Антонава. Раней вуліца называлася Іерусалімская, Танкістаў.

Пачала фарміравацца ў другой палове XIX стагоддзя на гарадской ускраіне. Найбольш актыўна забудовалася ў 1960-1970-х гадах. На вуліцы змешчаны Скідзельскі рынак (на скрыжаванні з вуліцай Паліграфістаў), рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда», медыцынскае вучылішча, гарадскія могілкі з помнікам архітэктуры класіцызму — царквой (другая палова 19 ст.), гасцінічны комплекс «Сямашка» (№ 10). На доме № 23, дзе нарадзіўся А. Антонаў, у 1965 годзе ўсталявана мемарыяльная дошка, а ў 1988 годзе адчынены яго мемарыяльны музей.

Remove ads

Літаратура

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads