Вуліца Максіма Гарэцкага (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Максіма Гарэцкага — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар беларускага пісьменніка, перакладчыка, фалькларыста, дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння Максіма Гарэцкага.
Remove ads
Размяшчэнне
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Рафіева і Ельскіх, працягваючы вуліцу Алібегава. Ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Мазурава, працягваючыся вуліцай Лабанка. Таксама перасякаецца з вуліцамі Рыгора Шырмы, Янкоўскага, Шаранговіча і Чайлыткі.
Славутасці
- пратэстанцкая царква Віфліем
- лесапарк Мядзвежына
- Сямейны сквер
Грамадскі транспарт
Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (11, 30с, 30а, 50с, 83э, 116, 122э, 138, 140) і тралейбусных (25, 45, 52) маршрутаў. Паблізу ад заканчэння вуліцы размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads