Вуліца Дзяржынскага (Барысаў)
Барысаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Дзяржынскага (руск.: улица Дзержинского) — вуліца ў Барысаве, размешчаная ў гістарычным раёне Старабарысаў.
Remove ads
Гісторыя
Гістарычна частка вуліцы ад рынку на захад, да Бярэзіны называлася Палынскай. Паводле П. Шпілеўскага, такую назву яна атрымала ад таго, што на гэтым месцы была глыбокая сажалка з палыном. Частка вуліцы ад рынку на ўсход называлася Аршанскай, па кірунку да горада Оршы. Палынская (або Бярэзінская) і Аршанская вуліцы згадваюцца ў інвентары 1680 года[1].
У часы Расійскай імперыі Аршанская вуліца перайменавана ў Маскоўскую, бо выводзіла на маскоўскі тракт. У 1800 г. быў распрацаваны праект рэгулярнай перапланіроўкі Барысава, паводле якога ад плошчы разыходзіліся галоўныя вуліцы — Мінская, Полацкая, Лепельская, Маскоўская. П. М. Шпілеўскі адзначаў, што Барысаў мог пахваліцца даволі шырокімі і прамалінейнымі вуліцамі, якія амаль усе сыходзіліся каля рыначнай плошчы. Паводле слоў Шпілеўскага вуліца Маскоўская была выбрукавана каменем[1].
У часы нямецкай акупацыі 1940-х гг. перайменавана ў Беларускую вуліцу[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads