Замкавая вуліца (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Замкавая вуліца (руск.: улица Замковая) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска, у Ракаўскім прадмесці.
Remove ads
Гісторыя


Замкавая з'яўлялася галоўнай вуліцай у Менскім замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго перыяду яго існавання ажно да сярэдзіны XX ст.. Яе траса была найстаражытнейшай з усіх вуліц у Мінску. Яна перасякала Замчышча па дыяганалі з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI ст. была забрукавана. Пазней вуліца цягнулася і за валам аж да скрыжавання з Вялікай Татарскай[1][2], злучаючы замак з Пятніцкім канцом[3].

Захаваўся толькі невялікі заходні ўчастак Замкавай[1]. У пачатку 2000-х была знішчана гістарычная забудова XIX стагоддзя на няцотным боку вуліцы. У сярэдзіне 2000-х былі адноўлены знесеныя дамы №№ 27, 29, 31, у сярэдзіне 2010-х - дамы №№ 27а і 25.
Remove ads
Размяшчэнне
Забудова
Няцотны бок
- № 25 — двухпавярховы будынак (другая палова XIX ст.) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 - № 27 — двухпавярховы будынак (другая палова XIX ст.) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 - № 27а —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 - № 29 — двухпавярховы будынак (другая палова XIX ст.) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 - № 31 — двухпавярховы будынак (пачатак XX ст.) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001

- № 33 — чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак.
Цотны бок
- № 28 — будынак (канец XIX стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000034
У культуры
Журналіст і пісьменнік Аркадзь Капілаў напісаў кнігу «Замкавая 2/7» пра жыхароў даваеннага Мінску[4].
Зноскі
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
