Камсамольская вуліца (Магілёў)
Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камсамольская вуліца (руск.: Комсомольская улица) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада. Працягласць вуліцы ад Першамайскай вуліцы да плошчы Арджанікідзэ складае 330 м.

Remove ads
Гісторыя


Фарміраванне вуліцы пачалося ў канцы 19 ст., калі на скрыжаванні Дняпроўскага праспекта (цяпер Першамайская вуліца) і вул. Дваранскай утварылася Тэатральная плошча з будынкам тэатра (пабудаваны ў 1888). Першапачаткова насіла назву Дваранская вуліца, якая атрымала назву, верагодна, ад дома Дваранскага сходу, які размяшчаўся на ёй. У 1922 годзе перайменавана пад сучасную назву. Сучаснае аблічча вуліцы складаецца з 1930-х гадоў, калі пачалося масавае жыллёвае і грамадзянскае будаўніцтва.
Фарміраванне вуліцы працягвалася ў пасляваенныя гады, калі паводле генплана 1947−1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада і яе галоўнай магістралі вул. Першамайскай.
Remove ads
Забудова




У забудове вуліцы пераважаюць 2-, 3-, 4-, 5-павярховыя, пераважна жылыя, дамы. Вышыннай дамінантай з’яўляюцца 11-павярховы інтэрнат педвучылішча, узведзены ў 1987. З найбольш старых пабудоў захаваўся касцёл кармелітаў, помнік архітэктуры барока першай паловы 18 ст. На вуліцы размешчаны таксама Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў (у гэтым будынку ў час Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся шпіталь для абаронцаў горада; у час нямецкай акупацыі тут была створана падпольная група «Непакорныя», у памяць пра якую ў 1968 на будынку вучылішча пастаўлена мемарыяльная дошка), Сацыяльна-гуманітарны каледж.
У савецкі час размяшчаліся прыёмны пункт трыкатажнага атэлье, аддзяленне сувязі № 14, Гарпалівазбыт, камітэт ДТСААФ Цэнтральнага раёна, Магілёўскі аддзел Віцебскага ВА «Маналіт».
- № 3 (вуліца Ленінская, 21) — трохпавярховы дом А. Гурэвіча, гасцініца «Тульская»[1] —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 2 (Першамайская вуліца, 9) — жылы дом. На гэтым знаходзіўся Дом дваранскага сходу, разбураны пасля вайны.
- № 6 — Яўрэйскае медыка-санітарнае таварыства[1]. Будынак разбудаваны, цяпер у ім размяшчаецца гасцініца «Метраполь»
- № 12 (вуліца Ленінская, 23) — трохпавярховы дом Р. Брэслау, гасцініца «Брысталь»[1]. Цяпер у будынку размяшчаецца Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў. —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 14 (вул. Піянерская, 10) — 8, 9, 11-павярховы інтэрнат № 4 МДУ імя А. А. Куляшова. Пабудаваны ў 1987 годзе па праекце архітэктара Э. Юшкі як інтэрнат Магілёўскага педагагічнага вучылішча[2].
Remove ads
Зноскі
- Педагогическое училище // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads