Камсамольская вуліца (Мазыр)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камсамольская вуліца, былая Замкавая — вуліца у г. Мазыр Мазырскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Remove ads
Размяшчэнне

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ленінскай на плошчы Леніна, з паўночнага ўсходу прымыкае вуліца Гара Камунараў, з паўднёвага захаду — вуліца Фрунзэ, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцамі Калініна і Інтэрнацыянальнай на плошчы Горкага.
Гісторыя
У XIX стагоддзі на Замкавай вуліцы знаходзілася павятовае вучылішча, крыху вышэй, на месцы цяперашняга ваенкамата, знаходзіўся парафіяльны драўляны касцёл, на процілеглым баку вуліцы размяшчалася павятовае казначэйства (цяпер будынак дзіцячаюнацкай спартыўнай школы). Ніжэй быў будынак каменнага кляштара і касцёла бернардзінцаў[1].
Забудова

- № 14-16 — Комплекс былога кляштара бернардзінцаў : касцёл і жылы корпус (першая палова XVIII стагоддзя). —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000511
- Гарадзішча старажытнага Мазыра на Замкавай гары (ХІІ — ХІІІ стагоддзі), з паўночнага боку вуліцы, за 0,2 км на поўдзень ад цэнтра горада —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000506
Зялёныя зоны
Сквер насупраць Мазырскага райвыканкама, на рагу Камсамольскай і Ленінскай.
Зноскі
- Васіль Васільевіч Шур. АНАМАСТЫКОН МАЗЫРА Ў ЧАСЕ І ПРАСТОРЫ. «Маладосць». № 9 за 2015 г.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads