Вуліца Караленкі (Полацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Караленкі (трансліт.: Vulica Karalienki, руск.: Улица Короленко) — вуліца ў Полацку ў мясцовасці Задзвінне.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Вуліца размешчана ў паўднёвай частцы горада на левым беразе Дзвіны ў мясцовасці Задзвінне і пралягае з поўначы на поўдзень на 660 метраў ад касцёла Святога Андрэя Баболі па вуліцы Дзяржынскага да вуліцы Петруся Броўкі (раён прадуктовага рынку). Побач працякае рэчка Малая Бяльчанка.
Забудова вуліцы прадстаўлена ў асноўным аднапавярховымі дамамі сядзібнага тыпу, у пачатку вуліцы ёсць некалькі шматкватэрных пяціпавярховых дамоў 1960-х гадоў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.
Вуліца названа ў гонар рускага пісьменніка Уладзіміра Караленкі, які не мае ніякага дачынення да Полацка.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads